Рух абмяжуюць ў цэнтры Мінска ў панядзелак

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкРух абмяжуюць ў цэнтры Мінска ў панядзелак
Рух абмяжуюць ў цэнтры Мінска ў панядзелак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На некаторых участках праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў будзе забаронены рух усіх відаў транспарту.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Абмежаванні ў руху транспарту будуць дзейнічаць у Мінску ў панядзелак, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Забарона закране ўсе віды транспарту і будзе дзейнічаць на некаторых участках праспекта Незалежнасці і праспекта Пераможцаў.

Дадзеная мера выклікана прыездам у беларускую сталіцу замежнай дэлегацыі. Канкрэтныя ўчасткі праспекта, на якіх будзе абмяжоўвацца рух, у ДАІ не назвалі.

"У сувязі з перамяшчэннем па Мінску замежнай дэлегацыі 10 снежня будзе часова абмяжоўвацца рух усіх відаў транспарту на некаторых участках", - патлумачылі ў ведамстве.

Там таксама папрасілі кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў перамяшчэння па горадзе.

Стужка навiн
0