Instagram запусціў функцыю адпраўкі галасавых паведамленняў

© PixabayInstagram запусціў функцыю адпраўкі галасавых паведамленняў
Instagram запусціў функцыю адпраўкі галасавых паведамленняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Працягласць паведамлення, якое можна адправіць адразу некалькім адрасатам, не павінна перавышаць адну хвіліну.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Магчымасць адпраўкі галасавых паведамленняў дададзеная ў сэрвіс папулярнай сацыяльнай сеткі Instagram, пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы сэрвісу ў Twitter.

"Пачынаючы з сённяшняга дня вы можаце адпраўляць галасавыя паведамленні праз Direct", - гаворыцца ў ім.

Касцёл Святога Роха ў Мінску - Sputnik Беларусь
Касцёл Святога Роха завёў акаунт у Instagram

Для таго каб адправіць галасавое паведамленне, неабходна націснуць на сівал мікрафона ў Direсt-чаце і ўтрымліваць яго. Адзначаецца, што ёсць пэўныя ўмовы - максімальная працягласць аўдыёпаведамлення складае толькі адну хвіліну. Адправіць яго можна як аднаму суразмоўцу, так і ў групу. Паведамленні знікаць не будуць, іх можна будзе пераслухоўваць.

Раней распрацоўшчыкі сэрвісу аб'яўлялі пра тое, што плануюць павялічыць працягласць загружаных відэаролікаў да 60 хвілін (раней ён складаў 60 секунд). Акрамя таго, у маі сацыяльная сетка ўкараніла функцыю, якая дазваляе хаваць са стужкі публікацыі асобных людзей, не адмяняючы пры гэтым падпіску,

Instagram, прызначаны для публікацыі фота і відэаролікаў, з'явіўся ў кастрычніку 2010 года і спачатку прызначаўся толькі для мабільных прылад ад кампаніі Apple. Аднак сэрвіс стаў хутка набіраць папулярнасць і стаў даступны для карыстальнікаў платформы Android. У 2012 годзе праграму за 1 мільярд долараў купіла кампанія Facebook.

Да чэрвеня бягучага года колькасць карыстальнікаў Instagram перавысіла 1 мільярд чалавек. Свае старонкі ў Instagram маюць як вядомыя палітыкі, так і дзеячы культуры, прыватныя і юрыдычныя асобы.

Стужка навiн
0