Праезд у прыгарадным транспарце падаражэў у Гомельскай вобласці

© Sputnik / Виктор ТолочкоПраезд у прыгарадным транспарце падаражэў у Гомельскай вобласці
Праезд у прыгарадным транспарце падаражэў у Гомельскай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новыя тарыфы зацверджаны адпаведным рашэннем Гомельскага аблвыканкама, якая ўступае ў сілу з 14 снежня.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Кошт квіткоў на праезд у прыгарадным пасажырскім транспарце павялічыўся з 14 снежня ў Гомельскай вобласці, адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Рашэннем Гомельскага выканкама тарыфы на перавозкі цяпер складаюць на звычайных маршрутах 7 капеек за адзін кіламетр, на хуткасных маршрутах і дадатковых рэйсах - 9 капеек за кіламетр, на экспрэсных маршрутах - 10 капеек за кіламетр.

Плюс пяць капеек: у дзвюх абласцях Беларусі даражэе праезд - Sputnik Беларусь
Плюс пяць капеек: у дзвюх абласцях Беларусі даражэе праезд

На прыгарадных маршрутах павялічыўся таксама кошт правозу ручной паклажы і багажу. Цяпер за 1 кіламетр правозу рэчаў на кожнае маламернае месца прыйдзецца заплаціць паўкапейкі, на сярэднемернае - 1 капейку, на буйнамернае месца - 2 капейкі.

Перавозчыкі могуць самастойна ўсталёўваць тарыфы з улікам попыту і кан'юнктуры рынку, аднак яны не павінны перавышаць тарыфы, зацверджаныя рашэннем Гомельскага аблвыканкама. Кошт праезду пасажыраў і правозу багажу вылічваецца з дапамогай множання тарыфаў на адлегласць паездкі ці правозу адпаведна.

Раней кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце павысілі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Мінску. Кошт талончыкаў павялічыўся на пяць капеек, змяніўся кошт шматразовых праязных квіткоў.

Старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заявіў, што пакуль павышаць кошт праезду ў сталіцы не будуць. Паводле яго слоў, перш чым павялічваць кошт праезду, трэба вывучыць сітуацыю, якая склалася. "Мы разгледзім гэтае пытанне на пасяджэнні Мінгарвыканкама, неабходна вывучыць абгрунтаванасць такога кроку", - растлумачыў мэр Мінска.

Стужка навiн
0