22:28 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз журналістаў з юбілеем

Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз журналістаў з юбілеем

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Паводле слоў беларускага лідара, гісторыя саюза - гэта адлюстраванне станаўлення і развіцця беларускіх СМІ.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Беларускаму саюзу журналістаў віншаванні ў сувязі з 60-годдзем утварэння арганізацыі, паведамілі ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў беларускага лідара, за ўсе гэтыя гады саюз змог стаць адным з найбольш аўтарытэтных творчых аб'яднанняў рэспублікі.

"Дастойна прадстаўляючы інтарэсы айчынных журналістаў, ён заслужыў прызнанне медыясупольнасці як у Беларусі, так і за мяжой", - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што гісторыя саюза - гэта адлюстраванне станаўлення і развіцця беларускіх СМІ.

Прэзідэнт адзначыў, што нават цяпер - у эпоху інтэрнэту - журналісты Беларусі працягваюць выконваць сваё прызначэнне - аб'ектыўна і сумленна расказваць пра падзеі ў свеце і краіне.

Тэги:
журналістыка, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы