Новы від сляпых амфібій назвалі ў гонар Дональда Трампа

© REUTERS / JIM YOUNGНовы від сляпых амфібій назвалі ў гонар Дональда Трампа
Новы від сляпых амфібій назвалі ў гонар Дональда Трампа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амфібія была названая dermophis donaldtrumpi, гэта жывёла з'яўляецца сляпой і можа адрозніваць толькі цень і святло.

МІНСК, 19 сне - Sputnik. Новы від нядаўна выяўленых сляпых амфібій, якія хаваюць у пясок галаву, назвалі ў гонар амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, паведаміў канал Sky News.

Ягор Летаў - Sputnik Беларусь
Расійскія энтамолагі назвалі новы від жукоў у гонар Ягора Летава

Выбіралі імя жывёле на аўкцыёне, праведзеным у Вялікабрытаніі: перамог на ім Эйден Бэл, сузаснавальнік кампаніі будматэрыялаў EnviroBuild: бізнесмен за ўласны варыянт прапанаваў 19,7 тысячы фунтаў стэрлінгаў.

У выніку амфібія была названая dermophis donaldtrumpi. Гэта жывёла з'яўляецца сляпой і можа адрозніваць толькі цень і святло.

Як заявіў Бэл, назва амфібіі падыходзіць ідэальна, паколькі амерыканскі лідар таксама бачыць свет толькі ў чорна-белых колерах і заяўляе, што кліматычныя змены, якія адбываюцца на зямлі, выдумалі кітайцы.

Рэспубліканская партыя, як і лідар ЗША, не падтрымлівае тэорыю глабальнага змянення клімату. Злучаныя Штаты выйшлі з Парыжскага пагаднення па клімаце летам 2017 года. Гэта была рэалізацыя аднаго з перадвыбарных абяцанняў прэзідэнта. Трамп мяркуе, што тыражаванне навінаў пра глабальнае пацяпленне правакуе у тым ліку Кітай, якому нявыгадна актыўнае развіццё амерыканскай эканомікі.

Стужка навiн
0