05:28 26 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Стала вядома, як будзе хадзіць транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

Стала вядома, як будзе хадзіць транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

© Sputnik / Инна Гришук
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2019 (37)
810

Прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" прадставіла падрабязны расклад працы аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. Прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" распавяло, якія маршруты аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў будуць працаваць у ноч з 31 снежня на 1 студзеня, перадае Sputnik.

Падрабязную інфармацыю прадпрыемства апублікавала на сваім сайце. Паведамляецца, што з 0 да 5 гадзін у Мінску будуць хадзіць аўтобусы пад нумарамі 1, 22, 26, 42, 44, 54 і іншыя. Інтэрвал руху на маршрутах складзе ад 12 да 60 хвілін.

Будуць працаваць тралейбусы пад нумарамі 3, 6, 20, 27, 29, 48, 53 і іншыя. Інтэрвал руху - ад 15 да 18 хвілін. Таксама будзе арганізаваны трамвайны рух па маршрутах № 4 і 6. З прыгарадных аўтобусаў ноччу будуць працаваць маршруты №343 да станцыі Калодзішчы і №429 - да Атоліна.

"Дадаткова 1 студзеня будзе задзейнічаны рэзервовы рухомы састаў наземнага транспарту і метрапалітэна для перавозак пасажыраў пасля заканчэння святочнага навагодняга феерверка (у 01:45) і заканчэння святочных мерапрыемстваў (у 04:00)", - удакладнілі ў ГП "Сталічны транспарт і сувязь".

Раней паведамлялася, што мінскае метро ў навагоднюю ноч працуе да чатырох раніцы, а станцыі "Няміга", "Фрунзенская" і "Купалаўская" - да 04:15.

Тэмы:
Новы год - 2019 (37)
Тэги:
Новы год, Транспарт

Галоўныя тэмы