05:14 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Самалёт Белавія ў мінскім аэрапорце

Квіток па 10 еўра: "Белавія" абвясціла акцыю на некаторыя маршруты

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Авіякампанія прапанавала танныя квіткі на навагоднія святы ў Санкт-Пецярбург, Прагу, Алматы і Астану.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Авіяперавозчык "Белавія" абвясціла аб распродажы квіткоў у Санкт-Пецярбург, Прагу, Алматы і Астану.

На сайце кампаніі паведамляецца, што кошт пералёту ў гэтых напрамках складзе 10 EUR ў адзін бок і 20 EUR туды-зваротна. Аднак таксы і зборы прыйдзецца аплачваць асобна.

Дзейнічае распродаж толькі адзін дзень - 27 снежня. А перыяд, калі можна будзе скарыстацца квітком, працягваецца з 28 снежня па 27 студзеня.

Па ўмовах акцыі, набыць квіток можна толькі на сайце кампаніі. Змяніць дату і час вылету, а таксама здаць квіток немагчыма.

Раней "Белавія" абвясціла аб распродажы квіткоў у Варонеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу. Да 13 студзеня сюды можна злятаць за 10 EUR у адну і за 20 EUR у абодва бакі.

Тэги:
Квіткі, Белавія

Галоўныя тэмы