Лукашэнка распавёў пра тое, што яго радуе больш за ўсё

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыі "Нашы дзеці"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыі Нашы дзеці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзеці, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з'яўляюцца галоўным здабыткам Беларусі, і за гэта не проста прыгожыя словы.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у чацвер ўдзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыі "Нашы дзеці" і распавёў пра тое, што яго радуе больш за ўсё.

Дзед Мароз з цукеркамі - Sputnik Беларусь
"Дзед цукеркі раздае ды смяецца ў вусы…": вершы пра Новы год

Акцыя "Нашы дзеці" традыцыйна праходзіць у пераднавагоднія дні: беларускія топ-чыноўнікі і арганізацыі ладзяць святы для дзяцей па ўсёй краіне - у першую чаргу для сірот і хворых дзетак. У чацвер у акцыі прыняў удзел і прэзідэнт: ён не толькі павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам, але і падзяліўся асабістым.

Галоўная радасць прэзідэнта

"Дарагія сябры, вы - галоўны набытак нашай Беларусі. Гэта не проста прыгожыя словы, за гэтымі словамі - шчырая любоў, жаданне клапаціцца і абараняць. Гэта натуральныя эмоцыі, якія выклікаюць нашы малыя і старэйшыя дзеткі", - звярнуўся да гасцей свята Лукашэнка.

Па прызнанні прэзідэнта, прысутнічаць на дзіцячых навагодніх святах - вялікі гонар і адказнасць.

"Для мяне асабіста гэта хвалюючая місія: нішто ў жыцці не прыносіць такую радасць, як магчымасць падарыць дзецям казку, убачыць усмешку і радасць у вачах дзяцей. Для мяне як для прэзідэнта гэта шчасце - у мільёнах дзяцей, якія жывуць у нашай краіне", - прызнаўся ён.

Як адзначыў Лукашэнка, для яго няма нічога важней за мірнае і шчаслівае дзяцінства падрастаючага пакалення беларусаў.

"Любы прэзыдэнт, любы кіраўнік дзяржавы, кіраўнік любога ўзроўню ў той ці іншай краіне шчаслівы, калі дзеці жывуць у мірнай краіне", - дадаў ён.

Зрабіць усё для мірнага дзяцінства

Прэзідэнт успомніў мінулы год, калі "усё больш і больш журналісты ўсёй планеты паказвалі вочы насцярожаных, спалоханых дзяцей па прычыне выбухаў ад бомбаў і снарадаў".

Пасол Расіі Міхаіл Бабіч - Sputnik Беларусь
Бабіч: упершыню на прэзідэнцкую ёлку ў Крэмль адправяцца дзеці з Беларусі

"Гэта ўжо не дзяцінства. І гэта ўжо нават не маладосць гэтых дзяцей - гэта іх старэнне, выкліканае блытанінай, звязанай з дарослымі. Таму галоўнае - гэта мірнае і шчаслівае дзяцінства. І мы, дарослыя, павінны зрабіць усё, каб мірнае дзяцінства было ў вас , таму што тады і ў вашых дзяцей будзе такое ж шчаслівае дзяцінства ", - упэўнены ён.

У дарослых, адзначыў Лукашэнка, ёсць шмат падстаў ганарыцца падрастаючыми беларусами: паспяховы ўдзел у міжнародных конкурсах, спаборніцтвах і алімпіядах.

Прэзідэнт прызнаўся, што яму было прыемна даведацца пра тое, як дзеці актыўна ўключыліся ў звязаныя з Годам малой радзімы мерапрыемствы і зрабілі "шмат добрых спраў". За гэта ён падзякаваў рабятам.

"На гэтай традыцыі пераемнасці, паважлівым стаўленні да людзей трымаецца ўся наша гісторыя дзяржавы", - заявіў беларускі лідар.

Каштоўнасць таго, што падарыў лёс

Наперадзе яшчэ вельмі шмат цікавага, звярнуў увагу рабят прэзідэнт. Таксама іх чакае займальнае жыццё, а побач заўсёды будуць блізкія людзі.

Ёлка каля Палаца спорту ў Мінску - Sputnik Беларусь
Мінскую ёлку назвалі адной з лепшых у Еўропе

"І вельмі хочацца, каб вы разумелі каштоўнасць усяго таго, што падарыў вам лёс, самога жыцця, незалежнай краіны, мірнага неба, добрых людзей, якія ў патрэбны момант сустрэліся і будуць пастаянна сустракацца на вашым доўгім шляху. Вельмі важна, каб вы ўжо ў гэтым узросце ставілі перад сабой пэўныя мэты, дамагаліся іх і ішлі да гэтых мэтаў, былі ўдзячнымі тым, хто дапамагае вам на шляху, - людзям, якія робяць наша жыццё лепш", - дадаў прэзідэнт.

Прэзідэнт пажадаў дзецям вясёлых зімовых канікул і шчаслівага Новага года.

"Вы паспрабуйце гэтыя вакацыі выкарыстоўваць так, каб праз некалькі дзён, калі яны скончацца, вы адчулі, што сталі на палову прыступачкі вышэй, мудрэй, чамусьці навучыліся. Хай гэты новы год падорыць вам шмат падстаў для добрага настрою, выканае запаветныя мары і жаданні ", - пажадаў Лукашэнка.

На галоўную ёлку краіны ў чацвер запрасілі больш за 2,3 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі, сярод якіх - дзеці-сіроты і тыя, што засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы кадэцкіх вучэльняў, дзеці бежанцаў, пераможцы спаборніцтваў і конкурсаў, маладыя актывісты.

Стужка навiн
0