Суд падоўжыў арышт Вышынскага яшчэ на месяц

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкКіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі
Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адвакат журналіста плануе падаваць апеляцыю на рашэнне Херсонскага суда.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Херсонскі гарадскі суд падоўжыў арышт кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага на месяц, паведаміў у чацвер яго адвакат Андрэй Даманскі.

Акцыя ў падтрымку Кірыла Вышынскага ля пасольства Украіны - Sputnik Беларусь
Петыцыю з заклікам вызваліць Вышынскага запусцілі ў інтэрнэце

Журналіст і кіраўнік РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі быў затрыманы ў Кіеве 15 мая, пад вартай ён утрымліваецца ўжо больш за 220 дзён. Рэпарцёра падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Нягледзячы на шматлікія пратэсты і скаргі, змяніць меру стрымання Вышынскага ўкраінскі суд адмаўляецца. Чарговае пасяджэнне Херсонскага суда прайшло ў чацвер.

"Часткова задаволена хадайніцтва следства (пра падаўжэнне арышту - Sputnik), працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на адзін месяц, да 27 студзеня 2019 года", - распавёў РІА "Новости" адвакат.

Адвакат плануе падаваць апеляцыю на гэтае рашэнне суда.

Напярэдадні Даманскі падаваў праз канцылярыю суда хадайніцтва аб вызваленні Вышынскага з-пад арышту пад асабістае даручальніцтва адваката. Папрасілі суд прымяніць да Вышынскага любую іншую меру стрымання і іншыя абаронцы - аднак суд усім адмовіў.

Вышынскі распавёў пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА - Sputnik Беларусь
Відэа
Вышынскі распавёў пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА

Падчас пасяджэння Вышынскі звярнуўся па дапамогу да расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. Ён таксама заявіў, што адмовіцца ад ўкраінскага грамадзянства.

Пуцін назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай, заявіўшы, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй вакол арышту Вышынскага і фактычнага зрыву працы інфармацыйнага партала выказвалі многія міжнародныя структуры і журналісцкія супольнасці.

Стужка навiн
0