15:40 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Беларуская мяжа

Лукашэнка падпісаў указ аб аптымізацыі пунктаў пропуску на мяжы

© Sputnik / Андрей Александров
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Пагранічнікі, якія вызваляцца пры аптымізацыі ПП, без працы не застануцца - іх адправяць на ўзмацненне аховы іншых участкаў дзяржмяжы.

МІНСК, 28 сне - Sputnik. Мытнікі трох пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй будуць выконваць некаторыя функцыі пагранічнікаў, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні.

Паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка дзяржавы, дакументам устаноўлена, што ўжо з 1 студзеня наступнага года ў вядзенне мытных органаў у пунктах пропуску, які вызначыць Саўмін, пяройдуць асобныя працэдуры, якія зараз выконваюць пагранічнікі, уключаючы пагранічны кантроль.

"Пакуль гэта закране тры пункты пропуску - аўтадарожны "Казловічы" на мяжы з Польшчай, дзе перамяшчаецца толькі грузавы аўтатранспарт, а таксама двух чыгуначных - "Гудагай" на станцыі Маладзечна, што на мяжы з Літвой і "Бігосава" на станцыі Полацк на мяжы Латвіяй", - сказалі ў прэс-службе.

Мэта дадзенай меры - аптымізацыя працы мытнікаў і пагранічнікаў у пунктах пропуску, укараненне прынцыпу "аднаго акна" і скарачэнне часу правядзення кантрольных працэдур.

Пагранічнікі, якія вызваляцца пры аптымізацыі названых ПП, без працы не застануцца - іх адправяць на ўзмацненне аховы іншых участкаў дзяржмяжы.

Тэги:
Беларусь, Дзяржпагранкамітэт, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы