Вышынскі з СІЗА павіншаваў калег з Новым годам

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкКіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі (другі справа)
Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі (другі справа) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як зазначыў журналіст у сваім лісце, у яго бадзёры настрой і ён верыць у самае лепшае.

МІНСК, 29 сне - Sputnik. Кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі адправіў калегам перадкалядны ліст з віншаваннямі з Херсонскага СІЗА, у якім ён цяпер знаходзіцца.

Праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі рускамоўных адвакатаў Міхаіл Ёфе - Sputnik Беларусь
Радыё
Ёфе: справа Вышынскага стала разменнай манетай у палітычных сварках

Херсонскі суд у мінулы чацвер падоўжыў тэрмін арышту журналіста Вышынскага яшчэ на месяц. Ён накіраваў навагодні ліст калегам прама з СІЗА.

"Усім вялікі дзякуй за клопат, падтрымку і масу намаганняў, якія трацяцца на тое, каб змяніць маё цяперашняе становішча і дамагчыся вызвалення", - указаў Вышынскі ў лісце.

Кіраўнік РІА "Новости Украина" працытаваў таксама Аляксандра Пушкіна: ён упэўнены, "што рана ці позна "оковы тяжкие падут".

"Хацелася б, вядома, крыху раней", - напісаў Вышынскі і дадаў, што спадзяецца, што ў будучым годзе "абставіны будуць змяняцца да лепшага".

"У мяне ўсё нармальна, настрой бадзёры, веру ў самае лепшае. Спадзяюся, што ў новым годзе абавязкова ўбачымся! Са святам", - звярнуўся ён.

Вышынскі пажадаў усім калегам здароўя, поспеху, сямейнага дабрабыту. "Тое, наколькі гэтыя словы не пустыя фігуры прамовы, выдатна разумееш у гістарычных засценках Херсонскага СІЗА", - падкрэсліў ён.

Вышынскага ўзялі пад варту ў Кіеве амаль 230 дзён таму - 15 мая гэтага года. Журналіста падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама дзяржаўнай здрадзе.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў сітуацыю беспрэцэдэнтнай: ён падкрэсліваў, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір раней выказаў сур'ёзную трывогу ў сувязі з дзеяннямі Кіева ў дачыненні да РІА "Новости Украина". Выказвалі занепакоенасць сітуацыяй і многія іншыя міжнародныя арганізацыі і структуры.

Стужка навiн
0