Ліміты на бяспошлінныя пасылкі павялічаны: можна замовіць на 200 еўра

© SputnikЛіміты на бяспошлінныя пасылкі павялічаны: можна замовіць на 200 еўра
Ліміты на бяспошлінныя пасылкі павялічаны: можна замовіць на 200 еўра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Указ аб мытным рэгуляванні дазволіць значна паскорыць рух тавараў праз мытню.

МІНСК, 1 сту - Sputnik. Штомесячны ліміт на бяспошлінныя пасылкі з-за мяжы павялічаны ў Беларусі з 1 студзеня 2019 года, можна заказваць тавар на суму да 200 еўра, таксама павялічана і максімальна дапушчальная вага пасылкі - да 31 кілаграма. Дадзеная норма змяшчаецца ў прэзідэнцкім указе "Аб мытным рэгуляванні", кіраўнік дзяржавы падпісаў дакумент у снежні 2018 года.

Зона мытнага кантролю, аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Структура мытні змяняецца ў Беларусі

Пры гэтым старая разавая норма аднаго паштовага адпраўлення - 22 еўра і дзесяць кілаграмаў захоўваецца.

Дадзены ўказ уніфікаваў беларускае мытнае заканадаўства ў частцы паштовых бяспошлінных пасылак з правіламі, якія дзейнічаюць у краінах - членах ЕАЭС.

Ва ўказе "Аб мытным рэгуляванні" таксама ўтрымліваецца норма аб тым, што крамы Duty Free атрымалі права рэалізоўваць тавары ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пры ўездзе ў Беларусь, а таксама арганізоўваць гандаль на бартах самалётаў беларускіх авіякампаній.

Прэзідэнцкім указам таксама прадугледжана дадатковая падтрымка грамадзян, якія пакутуюць ад захворванняў. Дакументам прадастаўлена льгота па мытных плацяжах для тавараў медыцынскага прызначэння і дыетычнага лячэбнага харчавання, якія перасылаюцца поштай. З 1 студзеня 2019 года такая норма будзе складаць 500 еўра і 31 кілаграм.

Стужка навiн
0