16:26 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Адкрыццё мемарыяльнага комплексу Трасцянец

Журналіст Guardian напісала, як знайшла ў Беларусі надзею на будучыню Еўропы

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0

"На крывавых землях Беларусі я знайшла надзею на будучыню Еўропы" - гаворыцца ў загалоўку артыкула калумніста адной з вядучых брытанскіх газет.

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Журналіст брытанскага выдання The Guardian Наталля Нойгайрэдэ напісала артыкул пра Беларусь, у якім з нетыповага ракурсу зірнула на нашу краіну.

Карэспандэнта зацікавіла гісторыя рэспублікі. У снежні яна пабывала ў Мінску на семінары для еўрапейскіх гісторыкаў, пагутарыла з маладымі беларусамі і падзялілася з брытанцамі сваімі высновамі.

"Гэта было самае павучальнае маё падарожжа за гады", - напісала журналістка і дадала: гэта можа прагучаць дзіўна, але для кожнага, хто хоча разумець, што такое Еўропа, лепшы від на яе адкрыецца з Беларусі - з яе балотамі, лясамі, "гарадамі і вёскамі, над якімі навісае мінулае".

Мінск яна называе "шэрай зонай" паміж Еўропай і Расіяй. Нойгайрэдэ цытуе гісторыка Цімаці Снайдэра, які аднойчы назваў Беларусь горшым месцам, у якім можна было апынуцца ў Другую сусветную вайну, і распавядае еўрапейцам, што чвэрць насельніцтва была знішчана падчас апошняй вайны.

"Мы многае ігнаруем з гісторыі нашага кантынента, калі не звяртаем увагі на бядотнае становішча рэгіёну, дзе сышліся дзве таталітарныя сістэмы і выклікалі жахлівыя наступствы", - піша журналіст і распавядае пра дарогу на мемарыял "Малы Трасцянец", дзе загінулі дзясяткі тысяч яўрэяў, пра Курапаты, Хатынь.

Нойгайрэдэ таксама напісала аб уражанні, якое зрабілі маладыя беларусы, якіх цікавіла жыццё пакалення ў іншых частках Еўропы. Журналіст піша, што ў Беларусі яна ўбачыла "прыкметы пазітыўнай энергіі". Яна таксама выказала перакананасць, што праз дыялог на міжасобасным узроўні, праз чалавечыя кантакты можна разбурыць бар'еры, якія людзі выбудоўваюць ў адносінах адзін да аднаго.

Тэги:
Вялікабрытанія, СМІ

Галоўныя тэмы