Больш за 77 тысяч вакансій адкрыта ў Беларусі на пачатак 2019 года

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкПошук вакансій
Пошук вакансій - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дарэчы, у ліку самых запатрабаваных спецыялістаў - урачы і медсёстры, таксама вельмі актыўна шукаюць кіроўцаў і прадаўцоў.

Бюджэтнікам будуць плаціць па-новаму з 2020 года - Sputnik Беларусь
Бюджэтнікам будуць плаціць па-новаму з 2020 года
МІНСК, 3 сту - Sputnik. Больш за 77 тысяч вакансій налічваецца ў Беларусі на пачатак 2019 года, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага банка вакансій Мінпрацы.

У цяперашні час у рэспубліцы адкрыта 77,3 тысячы вакансій. Для параўнання, у летні час арганізацыі шукалі больш як 70 тысяч работнікаў, а ўжо да канца лістапада гэтая лічба перавысіла паказчык у 80 тысяч.

Дарэчы, колькасць суіскальнікаў істотна ніжэй: свае рэзюмэ ў службе занятасці размясцілі усяго 3,13 тысячы чалавек.

Каго шукаюць і каму больш за ўсё плацяць

Самыя высокія заробкі традыцыйна прапануюць пілотам ў авіякампаніі "Белавія": аплата іх працы пачынаецца ад 10,5 тысячы рублёў. Сярод найбольш высокааплатных таксама вакансіі спартсмена-інструктара ў ХК "Дынама-Мінск" (ад 10 тысяч) і кіраўнікоў прадстаўніцтваў замежных кампаній у Беларусі (ад 8 тысяч).

Дарэчы, у ліку самых запатрабаваных спецыялістаў - урачы: па дадзеных на 1 студзеня, прапанавана 2,9 тысячы вакансій. Прапанаваны зарбак такіх супрацоўнікаў знаходзіцца ў межах ад 76,25 рубля за чвэрць стаўкі да 1200, столькі абяцаюць урачам агульнай практыкі ў мінскай паліклініцы. Шукаюць таксама амаль тры тысячы медсясцёр: максімальны заробак - 800 рублёў у 2-й клінічнай бальніцы.

Таксама ў спісе прафесій-лідараў - кіроўцы: у рэспубліцы не хапае 3,9 тысячаў (ад 44,35 рубля за чвэрць стаўкі да 2,5 тысячы за ажыццяўленне міжнародных перавозак). Вельмі запатрабаваныя і прадаўцы: адкрыта амаль дзве тысячы вакансій з заробкам ад 135 да 900 рублёў.

Стужка навiн
0