21:11 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Радзільня ў Маладзечне

У першы дзень 2019 года на свет з'явіліся 145 беларусаў

© Sputnik / Сергей Лескеть /
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

У Мінску першым у гадзіну ночы нарадзіўся хлопчык Андрэй, яго бацькоў міністр аховы здароўя Валерый Малашка асабіста павіншаваў у РНПЦ "Мацi i дзiця".

МІНСК, 3 сту - Sputnik. У першы дзень 2019 года ў Беларусі нарадзіліся 145 дзяцей, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Самай першай у рэспубліцы - праз 15 хвілін пасля паўночы - у Баранавічах з'явілася на свет дзяўчынка. А вось у Мінску першым у гадзіну ночы нарадзіўся хлопчык Андрэй, яго бацькоў міністр аховы здароўя Валерый Малашка асабіста павіншаваў ў чацвер у РНПЦ "Мацi i дзiця".

Для немаўлятаў у падарунак падрыхтавалі наборы з усім неабходным. Збіраючы гэты бокс, ініцыятары правялі апытанне сярод 14 тысяч жанчын. Дарэчы, падобныя падарункі стануць уручаць парадзіхам ў сталічных радзільнях да канца студзеня.

Паведамляецца таксама, што ў Мінску ў першыя суткі года нарадзіліся 36 малых. А за ўвесь мінулы год у рэспубліцы з'явілася амаль 17 тысяч нованароджаных.

Па словах Валерыя Малашкі, у 2018 годзе дзіцячая смяротнасць у Беларусі дасягнула гістарычнага мінімуму - менш за 2,5 праміле (2,5 смерці на тысячу немаўлятаў), і гэты паказчык з'яўляецца адным з самых нізкіх у Еўропе.

Тэги:
Валерый Малашка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы