11:41 18 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.21
Рабочыя інструменты медыка, архіўнае фота

Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі грыпу

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3010

У асноўным у тых, хто захварэў, рэгіструюцца "традыцыйныя" вірусы A(H1N1) і A(H3N2).

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Спарадычныя выпадкі грыпу рэгіструюцца гэтай зімой у Беларусі, паведаміла журналістам у сераду намеснік кіраўніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Росту колькасці вірусных рэспіраторных захворванняў спецыялісты чакаюць напрыканцы студзеня - на пачатку лютага. Зараз жа прыкметнага росту захворванняў медыкі не назіраюць.

Паводле слоў Карабан, у Беларусі рэгіструюцца спарадычныя выпадкі грыпу, часцей за ўсё - "традыцыйных" A(H1N1) і A(H3N2). Хварэюць на іх непрышчэпленыя грамадзяне, ускладненняў пакуль зафіксавана не было.

Пры гэтым прагнозы медыкаў па эпідсітуацыі ў цэлым спакойныя. "На працягу апошніх некалькіх гадоў назіраецца сітуацыя, калі няма рэзкіх уздымаў захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі", - дадала прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя.

Эпідэмій грыпу не было ў Беларусі на працягу некалькіх гадоў - у першую чаргу, дзякуючы актыўнай вакцынацыі насельніцтва. У той жа час спецыялісты папярэджваюць: тыпы вірусаў мяняюцца раз у дзевяць-дзесяць гадоў, а гэты тэрмін з моманту апошняй пандэміі (2009 год) ужо прайшоў.

Тэги:
Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы