15:39 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Эйфелева вежа

У Парыж за 10 еўра: "Белавія" папоўніла спіс акцыйных напрамкаў

Pixabay/3megastars
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Прадаваць квіткі па эксперыментальных тарыфах будуць з дзевяці раніцы да паўночы ў чацвер, 10 студзеня, перыяд падарожжа - з 11 студзеня па 10 лютага.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" папоўніла спіс напрамкаў па эксперыментальных тарыфах, адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце перавозчыка.

Цяпер у спісе акцыйных напрамкаў апынуліся авіярэйсы ў Ніжні Ноўгарад, Калінінград, Парыж і Ларнаку. Кошт квітка ў адзін бок складзе 10 еўра, у дзве - 20 еўра (плюс таксы і зборы).

Прадаваць квіткі па эксперыментальных тарыфах будуць з дзевяці раніцы да паўночы ў чацвер, 10 студзеня. Перыяд падарожжа - з 11 студзеня па 10 лютага, прычым акцыйныя прапанова актуальная як з Мінска, так і ў Мінск. Рэалізуюцца квіткі толькі на сайце авіякампаніі.

Адзначаецца таксама, што білет абавязкова трэба выкарыстоўваць у адпаведнасці з чарговасцю маршруту, у адваротным выпадку месцы анулююцца. Вяртаць квіткі, набытыя па спецыяльнай цане, забаронена, а колькасць іх абмежаваная.

Авіякампанія "Белавія" нярэдка прапануе пасажырам эксперыментальныя тарыфы: так, у самым канцы мінулага года па спецыяльнай цане прадавалі квіткі на рэйсы ў Санкт-Пецярбург, Прагу, Алматы і Астану, а месяцам раней - у Воронеж, Ерэван, Хельсінкі і Рыгу.

Тэги:
Квіткі, Белавія, Парыж

Галоўныя тэмы