10:33 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Будынак ДУМа на праспекце Леніна (цяпер - Незалежнасці) у Мінску, 1963 год

Назад у будучыню: праспект Незалежнасці падсвецяць у стылі 1960-х

© БГАКФФД
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Работы па замене апор і вонкавага асвятлення пачнуцца вясной і будуць выкананы з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Апоры і вонкавае асвятленне праспекта Незалежнасці вясной заменяць на новыя, але ў стылістыцы 1960-ых гадоў, распавялі на прадпрыемстве "Мінгарсвятло".

Цяпер праект знаходзіцца на этапе ўзгаднення ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, а да пачатку вясны спецыялісты збіраюцца прыступіць да будаўніча-мантажных работах. Канцэпцыя замены апор мяркуе стылізацыю іх пад 1960-я гады. А вось свяцільні будуць святлодыёднымі.

Асвятленне збіраюцца замяніць на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова.

Дарэчы, сетка вонкавага асвятлення і ілюмінацыі на ўчастку праспекта Незалежнасці ў Мінску рэканструююць да II Еўрапейскіх гульняў. Раней такая ж рэканструкцыя закранула ўчастак асвятлення на праспекце Пераможцаў да вуліцы Арлоўскай.

Тэги:
Горадабудаўніцтва, Мінск

Галоўныя тэмы