08:15 24 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.22
У Беларусі стала значна менш ветэранаў ВАВ

У Беларусі стала значна менш ветэранаў ВАВ

© Sputnik / Мария Амелина
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Паводле звестак Мінпрацы, больш за ўсё ветэранаў засталося ў Мінску, а менш за ўсё - у Гродзенскай вобласці.

МІНСК, 14 сту - Sputnik. Колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны істотна скарацілася ў Беларусі ў 2018 годзе, такія дадзеныя размешчаны на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Паводле апошніх звестак, якія датуюцца 1 кастрычніка 2018 года, у краіне засталося 7457 ветэранаў. Паводле інфармацыі на 1 студзеня 2018 года, іх колькасць складала 9030, за 10 месяцаў мінулага года іх колькасць скарацілася больш чым на 1,5 тысячы.

Больш за ўсё ветэранаў пражывае ў Мінску - 2104 чалавекі. На другім месцы - Гомельская вобласць, дзе засталіся 1109 ветэранаў, трэці радок займае Віцебская вобласць - 1021 чалавек. У Мінскай вобласці налічваецца 1014 ветэранаў, у Брэсцкай - 971, у Магілёўскай - 712. Менш за ўсё іх засталося ў Гродзенскай вобласці - усяго 526 чалавек.

Таксама Мінпрацы апублікавала дадзеныя аб тым, што на 1 кастрычніка 2018 года ў Беларусі налічвалася 400 доўгажыхароў узростам старэй за 100 гадоў. У Мінску пражывае 63 доўгажыхара, у Гродзенскай і Віцебскай абласцях - па 62. Менш за ўсё беларусаў, якія перасягнулі 100-гадовую мяжу, у Брэсцкай вобласці.

Тэги:
Ветэраны, Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)

Галоўныя тэмы