05:47 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін павітаў удзельнікаў Гайдараўскага форуму

© Sputnik / Алексей Никольский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Гайдараўскі форум з'яўляецца адной з найбольш аўтарытэтных дыскусійных пляцовак, упэўнены прэзідэнт РФ.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Ідэі і рэкамендацыі ўдзельнікаў Гайдараўскага форуму будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню стратэгічных задач, якія стаяць перад Расіяй, заявіў у сваім звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Гайдараўскі форум праходзіць у Маскве штогод, пачынаючы з 2010 года. Традыцыйна сярод удзельнікаў мерапрыемства - топавыя чыноўнікі і эксперты. Да ўдзельнікаў форуму звярнуўся і расійскі лідар.

"Усе гэтыя гады Гайдараўскі форум з'яўляецца адной з найбольш аўтарытэтных дыскусійных пляцовак, на якой абмяркоўваюцца ключавыя сацыяльна-эканамічныя праблемы сучаснасці, прапануюцца перспектыўныя шляхі іх вырашэння", - зачытаў на форуме зварот прэзідэнта першы віцэ-прэм'ер Антон Сілуанаў.

Пуцін таксама адзначыў: форум нязменна прыцягвае ўвагу вядомых расійскіх і замежных навукоўцаў, палітыкаў і прадпрымальнікаў.

"Лічу тэму цяперашняга форуму "Расія і свет: нацыянальныя мэты развіцця і глабальныя трэнды" выключна важнай і запатрабаванай. Упэўнены, што ідэі і рэкамендацыі удзельнікаў сустрэчы будуць спрыяць эфектыўнаму рашэнню стратэгічных задач, якія стаяць перад нашай краінай, павышэнню яе ролі ў інтэграцыйных працэсах, міжнародным, эканамічным тэхналагічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве", - упэўнены прэзідэнт Расіі.

Праходзіць Гайдараўскі форум у Маскве з 15 па 17 студзеня. Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ (РАНГіДС), Інстытут эканамічнай палітыкі імя Гайдара і Асацыяцыя інавацыйных рэгіёнаў Расіі. Агенцтва РІА "Новости"  медыягрупы "Расія сёння" з'яўляецца афіцыйным інфармацыйным партнёрам форуму.

Тэги:
Уладзімір Пуцін, Расія

Галоўныя тэмы