Лаўроў паабяцаў рабіць усё, каб Вышынскі быў вызвалены

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пытанні магчымага абмену журналіста Масква супраць таго, каб журналістаў рабілі разменнай манетай.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Расія будзе рабіць усё, каб кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі быў вызвалены і мог вярнуцца да прафесійных абавязкаў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў сераду кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Пасяджэнне суда па справе журналіста Кірыла Вышынскага ў Херсоне - Sputnik Беларусь
Суд над Вышынскім зацягваюць з-за адсутнасці доказаў - пастпрэд РФ

Журналіст і кіраўнік партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі знаходзіцца пад вартай з сярэдзіны мая мінулага года. На гэтым тыдні ўкраінскі бок заявіў аб завяршэнні папярэдняга расследавання яго справы - нагадаем, Кіеў абвінавачвае рэпарцёра ў дзяржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

"Запэўніваю вас, што мы будзем рабіць усё, каб перамагло права і каб журналіст быў вызвалены і вярнуўся да сваіх прафесійным абавязкаў", - паабяцаў Лаўроў.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць абмену Вышынскага, Лаўроў узяў пад сумнеў правільнасць падобнага кроку.

"Што ж тычыцца ідэі абмену, якую, можа быць, хтосьці ўспрымае як цікавую, то я не думаю, што яна будзе спрыяць таму, каб украінскія ўлады вярнуліся да строгага захавання сваіх абавязацельстваў у адносінах да дзейнасці журналістаў. Падобныя ідэі могуць толькі падаграваць жаданне тых, хто гатовы выкарыстоўваць журналістаў як разменную манету ў сваіх нядобрых мэтах", - дадаў ён.

Акцыя ў падтрымку Кірыла Вышынскага ля пасольства Украіны - Sputnik Беларусь
Петыцыю з заклікам вызваліць Вышынскага запусцілі ў інтэрнэце

Паводле слоў Лаўрова, арышт Вышынскага - не адзіная праблема з журналістамі на тэрыторыі Украіны. Ён нагадаў: практычна ўсе прадстаўленыя на прэс-канферэнцыі расійскія СМІ маюць альбо поўную забарону на працу на Украіне, альбо максімальна абмежаваны ў сваіх дзеяннях.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў сітуацыю беспрэцэдэнтнай: ён падкрэсліваў, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір раней выказаў сур'ёзную трывогу ў сувязі з дзеяннямі Кіева ў дачыненні да РІА "Новости Украина". Выказвалі занепакоенасць сітуацыяй і многія іншыя міжнародныя арганізацыі і структуры.

Стужка навiн
0