БЧ купіць 10 цягнікоў Stadler з VIP-месцамі

© Photo : StadlerУ цягніку Stadler, архіўнае фота
У цягніку Stadler, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новыя цягнікі будуць запушчаны на электрыфікаваных кірунках, якія з'яўляюцца найбольш запатрабаванымі ў пасажыраў.

МІНСК, 19 сту - Sputnik. Беларуская чыгунка падпісала кантракт з ЗАТ "Штадлер Мінск" на набыццё дзесяці цягнікоў, якія будзе выкарыстоўваць для перавозак на міжрэгіянальных лініях, паведаміла ў пятніцу прэс-служба кампаніі.

Дызельны цягнік БЧ - Sputnik Беларусь
БЧ перавезла больш за паўмільёна пасажыраў у святочныя дні

Заключэнне кантракту адбылося 18 студзеня ў Мінску, подпісы пад ім паставілі намеснік начальніка БЧ Уладзімір Балахонаў і дырэктар ЗАТ Філіп Брунер.

"У адпаведнасці з кантрактам Беларуская чыгунка набудзе да 2021 дзесяць сучасных 5-вагонных электрацягнікоў FLIRT з максімальнай хуткасцю 160 кіламетраў у гадзіну", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што першы такі састаў Stadler перадасць БЧ ужо ў канцы 2020 года.

У цягніках будзе 260 месцаў двух класаў, у тым ліку 16 месцаў у зоне падвышанай камфортнасці. Пры гэтым для пасажыраў першага класа будзе прадугледжаны шэраг выгод: рэгуляваныя крэслы, магчымасць выкліку правадніка, гардэроб і месцы для аб'ёмнага багажу.

Акрамя таго, у саставах FLIRT будуць размешчаны апараты па продажы напояў і ежы, вагоны абсталююць рольшторамі і сістэмамі Wi-Fi і ўзмацнення GSM-сувязі.

Як паведамілі ў БЧ, новыя цягнікі будуць запушчаны на электрыфікаваных кірунках, якія з'яўляюцца найбольш запатрабаванымі ў пасажыраў.

Стужка навiн
0