00:29 20 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Нацыянальны аэрапорт Мінск

Паміж сталіцамі Беларусі і Індыі могуць пусціць авіярэйс

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
47 0 0

Мяркуецца, што запуск прамога рэйса паміж сталіцамі дзяржаў дапаможа нарасціць турыстычны паток з абодвух бакоў.

МІНСК, 22 сту - Sputnik. Беларусь і Індыя могуць адкрыць прамыя авіязносіны, пра гэта Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта Бахадур паведаміла журналістам у аўторак.

Пасольства Індыі атрымала прапанову аб адкрыцці прамога авіярэйса ад беларускага боку, паведаміла дыпламат. Паводле яе слоў, прапанова ўжо перададзена ў Індыю, і неўзабаве яна будзе разгледжана.

Сангіта Бахадур таксама паведаміла, што на працэс перамоваў спатрэбіцца некаторы час, аднак яна настроена аптымістычна: дыпламат выказала надзею, што сталіцы дзвюх дзяржаў будуць звязаныя рэйсам, паколькі гэта дапаможа нарасціць турыстычны паток з абодвух бакоў.

Нагадаем, напрыканцы кастрычніка мінулага года рэгулярны авіярэйс звязаў Беларусь і Малдову, а ў чэрвені ў Нацыянальным аэрапорце прызямліўся першы самалёт авіякампаніі з Хельсінкі.

Нярэдка ў айчыннага авіяперавозчыка "Белавія" з'яўляюцца новыя прамыя рэйсы ў розныя гарады Расіі: у прыватнасці, у мінулым годзе прамыя рэйсы былі запушчаны з Мінска ў Растоў-на-Доне і Новасібірск.

Тэги:
"Белавія", Індыя, Беларусь

Галоўныя тэмы