05:36 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7410

Рэйтынг з васьмідзесяці лепшых краін свету ўзначаліла Швейцарыя.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. Беларусь увайшла ў спіс лепшых краін свету па версіі US News and World Report.

У спісе васьмідзесяці краін рэспубліка заняла 78-е месца. Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што хоць Беларусь не мае выхаду да мора, на тэрыторыі краіны ёсць каля 11 тысяч азёр, а раўнінны ландшафт пакрыты старажытнымі лясамі. Больш за ўсё балаў у рэйтынгу краіна набрала за ўзровень адкрытасці бізнесу. Таксама складальнікі ацанілі прывабнасць для турыстаў, гэты крытэрый у рэйтынгу называецца "прыгоды".

Першае месца ў рэйтынгу заняла Швейцарыя - шмат у чым дзякуючы спрыяльнаму клімату для развіцця бізнесу, які забяспечвае грамадзянам высокі ўзровень жыцця. Гістарычна склалася, што ў краіне чатыры афіцыйныя мовы, і гэта спрыяе таму, што розныя культуры ўзбагачаюць адна адну.

На другім месцы - Японія, як пішуць складальнікі рэйтынгу, яна ўвайшла туды шмат у чым дзякуючы ўзроўню развіцця прадпрымальніцтва. Таксама адзначылі і ўзровень развіцця аховы здароўя ў краіне.

Расія ў спісе заняла 24-е месца, Польшча - 32-е, і гэта лепшыя паказчыкі сярод краін-суседзяў Беларусі.

Месца ў рэйтынгу вызначае шэраг параметраў, сярод іх і прывабнасць краіны для падарожнікаў, і зручнасць для жыцця. Крытэрыямі сталі не толькі звыклая дружалюбнасць жыхароў - свой уплыў на рэйтынг меў нават клімат і маляўнічасць пейзажаў, клопат жыхароў аб навакольным асяроддзі, мода і прытрымліванне трэндаў, смачная ежа.

Былі і традыцыйныя крытэрыі - культурная спадчына, палітычная і эканамічная свабода, правы чалавека, узровень адукаванасці насельніцтва і сувязі з астатнім светам. Кожны з гэтых паказчыкаў меў большую або меншую працэнтную вагу для вызначэння месца краіны ў рэйтынгу.

Найбольшае значэнне мелі такія паказчыкі, як узровень сувязяў з астатнім светам - свабода перамяшчэння рабочай сілы, узровень адукацыі. Таксама шмат увагі надавалася крытэрам, якія вызначаюць якасць жыцця ўнутры краіны, сярод іх і добры рынак працы, і ўзровень развіцця аховы здароўя, і бяспека.

Тэги:
Рэйтынг, Беларусь

Галоўныя тэмы