09:21 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Акадэмія навук Беларусі, архіўнае фота

Беларусь паднялася ў рэйтынгу краін дзякуючы навуцы

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Рэспубліка заняла 54-е месца і значна палепшыла свае вынікі дзякуючы развіццю навукі.

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Беларусь заняла 54-е месца ў рэйтынгу "добрых краін" па версіі складальнікаў Good country index.

Больш за ўсё балаў наша краіна набрала ў катэгорыі "Навука і тэхналогіі". Поспехі ў гэтай сферы вывелі яе па дадзеным паказчыку на 28-е месца з 153 краін свету. Таксама дастаткова высокі паказчык у Беларусі ў катэгорыі "Росквіту і роўнасці", дзякуючы колькасці валанцёраў пры ААН і па паказчыку адкрытасці гандлю краіна стала 36-й у гэтай катэгорыі. У графе "Міжнародны мір і бяспека" наша краіна займае 46-е месца ў рэйтынгу.

Складальнікі рэйтынгу сцвярджаюць, што не робяць маральных меркаванняў. Яны проста ацэньваюць унёсак дзяржавы ў развіццё чалавецтва. Таксама ўлічваецца тое, наколькі краіна выконвае інтарэсы сваіх жыхароў, прытым не наносячы шкоды для грамадзян іншых краін, а пажадана і дапамагаючы ім.

Першую тройку месцаў падзялілі паміж сабой Фінляндыя, Ірландыя і Швецыя. Эстонія размясцілася на 14-м месцы, Латвія - на 21-м, Расія - на 41-м.

Чытайце таксама:

Тэги:
Навука і тэхналогіі, Рэйтынг, Беларусь

Галоўныя тэмы