07:44 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Мінск, архіўнае фота

Прэзідэнт унёс змены ў генплан Мінска

© Sputnik / Марина Серебрякова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4810

У прыватнасці, указам Аляксандра Лукашэнкі з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне Навінак выключаныя 24 гектара зямлі дзеля будаўніцтва шматпавярховых дамоў і школы.

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў генеральны план Мінска, адпаведны ўказ №29 быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 25 студзеня, у аўторак яго апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змены ў генплане закранулі сталічны мікрараён Навінкі. Згодна з указам, у раёне вуліцы Паліны Мядзёлкі з ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны выключаныя 24 гектара зямлі.

"Уключыць гэты зямельны ўчастак у склад зоны прасторава-змяшанай жылой забудовы шматкватэрнага і сядзібнага тыпу ў межах згодна фрагменту генеральнага плана Мінска", - гаворыцца ў дакуменце.

Зараз гэтая тэрыторыя адведзена пад будаўніцтва шматкватэрнага жылля з параметрамі высокашчыльнай забудовы і ўзвядзенне школы. У дадзены момант гэтыя землі часткова выкарыстоўваюцца для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Частка тэрыторыі займае пустка.

Раней гэтая зона была зарэзерваваная для перспектыўнага развіцця горада ў перыяд пасля 2030 года. Аднак, мяркуючы па ўсім, забудоўшчыкі пачнуць асвойваць яе нашмат раней.

Тэги:
Будаўніцтва, Мінск, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы