02:09 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
У класе, архіўнае фота

Стала вядома, якія надбаўкі і за што атрымаюць настаўнікі

© Sputnik Марина Серебрякова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6210

За арганізацыю ўдзелу вучняў у "грамадска значных мерапрыемствах" даплаты - 150%, а работу ў вучэбна-метадычных аб'яднаннях - да 300%.

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Інструкцыя аб памерах і парадку выдзялення надбавак педагагічным работнікам бюджэтных устаноў адукацыі апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў чацвер, паведамляе Sputnik.

Заробкі беларусам-бюджэтнікам урад павялічыў у сярэдзіне студзеня. Сярод катэгорый работнікаў, якіх чакаюць пэўныя дадаткі, таксама знаходзяцца медыкі і педагагічныя работнікі. Інструкцыю аб парадку ўстанаўлення надбавак для апошніх прыняло Міністэрства адукацыі.

Зацверджаная інструкцыя вызначае памеры, парадак і ўмовы ўстанаўлення надбавак педагагічным работнікам бюджэтных устаноў адукацыі - у тым ліку і вышэйшай.

Устанаўліваюцца гэтыя надбаўкі ў працэнтах ад тарыфнай стаўкі першага разраду.

У дакуменце пералічаныя розныя віды дзейнасці, за якія педагогі атрымаюць надбаўкі. Напрыклад, за арганізацыю ўдзелу вучняў у "грамадска значных мерапрыемствах" даплаты складуць 150%, а работу ў вучэбна-метадычных аб'яднаннях - да 300%.

Педагогам, якія рыхтуюць вучняў да конкурсаў і алімпіяд, надбаўку таксама могуць прызначыць у памеры да 300%, за працу з замежнікамі - да 200%.

Для выкладчыкаў ВНУ за куратарства групы устаноўлена надбаўка да 300%, за працу з адоранай і таленавітай моладдзю, як і за распрацоўку вучэбна-праграмнай дакументацыі на замежнай мове - да 400%. Устаноўлены і іншыя віды дзейнасці, за якія педагогам будуць даплачваць.

Тарыфная стаўка першага разраду на сёння ў Беларусі складае 35,5 рубля. Нагадаем, у перспектыве ўлады плануюць перайсці на новую сістэму аплаты працы - з больш простай шкалой разрадаў і сыходам да базавай стаўкі.

Сярэдні налічаны заробак работнікаў сферы адукацыі ў снежні мінулага года, паводле дадзеных Белстата, склаў 756,4 рубля. Рост яго за год склаў 12%.

Тэги:
Заробкі, Міністэрства адукацыі РБ

Галоўныя тэмы