08:16 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Беларускія падручнікі

Лукашэнка: падручнікі - гэта святое

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Беларускі лідар патрабуе прыбраць са школьных праграм лішняе і прывесці іх у адпаведнасць з патрабаваннямі сучаснага жыцця.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў аб асабістым дачыненні да падручнікаў: па яго словах, яны з'яўляюцца чымсьці святым, адпаведную заяву беларускі лідар зрабіў падчас нарады па развіцці сістэмы адукацыі ў пятніцу.

Кіраўнік дзяржавы неаднаразова ўздымаў тэму неабходнасці ўдасканалення школьных і ўніверсітэцкіх праграм. На думку Лукашэнкі, часта ў праграмах і падручніках ёсць непатрэбныя элементы.

"Мы дамовіліся аб тым, што, пачынаючы са школьных праграм і заканчваючы праграмамі ВНУ, дзе толькі магчыма, зменім гэтыя праграмы, прыбярэм ўсё лішняе, пакінем патрэбнае. І крытэрыем тут будзе наша жыццё, рэчаіснасць, якая будзе патрабаваць ад будучага спецыяліста тых ці іншых навыкаў, тых ці іншых ведаў", - адзначыў на нарадзе ў пятніцу Лукашэнка.

Падручнікі, падкрэсліў прэзідэнт, таксама неабходна абнаўляць ў адпаведнасці з новымі правіламі. Таксама беларускі лідар распавёў і пра асабістае стаўленне да дапаможнікаў.

"Падручнікі - гэта абраз, гэта святое. Я, як педагог па адукацыі, стаўлюся да падручніка, як да абраза нават у сучасным жыцці, калі кніга не стала патрэбнай, надзённай для людзей: інтэрнэт і іншае... Адно другое, праўда, не выключае. Але для мяне кніга як была абразам, так і засталася. А падручнік на парадак вышэй, чым звычайная кніга, нават самая каштоўная", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

З гэтай пазіцыі, мяркуе беларускі лідар, і трэба было падысці да абнаўлення падручнікаў, перш за ўсё школьных. Павінны такія падыходы прымяняцца і да дапаможнікаў, якія выкарыстоўваюцца ў ВНУ, хоць там, на думку Лукашэнкі, прасцей, бо студэнт павінен сам умець шукаць веды.

"Але ўсё роўна падручнік - гэта асноўнае, гэта кніга, на падставе якой студэнт арыентуецца ў матэрыяле", - дадаў Лукашэнка.

Праца па абнаўленні школьных праграм і дапаможнікаў вядзецца актыўна апошнія некалькі гадоў. Ужо цалкам абноўлены лінейкі падручнікаў па шэрагу прадметаў, абноўленыя версіі іншых знаходзяцца ў завяршальнай стадыі гатоўнасці.

Чытайце таксама:

Тэги:
Падручнікі, Адукацыя, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы