02:48 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
На ўроку ў школе, архіўнае фота

Лукашэнка патлумачыў, як трэба змяняць сістэму адукацыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6211

Па словах кіраўніка дзяржавы, змены павінны адбывацца паступова і плаўна.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў рашуча дзейнічаць пры ўдасканаленні сістэмы адукацыі, аднак пры гэтым рабіць усё паступова і плаўна.

Нарада па развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі прайшла ў беларускага лідара ў пятніцу. Размаўляючы з удзельнікамі мерапрыемства, Лукашэнка не выключыў, што пры ўдасканаленні сістэмы адукацыі ў школах і ВНУ прыйдзецца адмовіцца ад некаторых аспектаў.

"Калі мы разумеем, што ад гэтага трэба адмовіцца, гэта трэба рабіць рашуча. Самае галоўнае ў адукацыі, ды і наогул (у эканоміцы і іншых пытаннях) - калі мы ведаем, што трэба рабіць, але з-за нашага махрыстага бюракратызму пачынаем зацягваць гэтыя працэсы. Тады праходзіць час, і мы бачым: тое, што трэба было рабіць учора, ужо непрымальна для сённяшняга і тым больш заўтрашняга дня. Атрымліваецца, этап няпройдзены, і мы хапаемся за перадавое, а пад гэтым перадавым няма падмурка", - адзначыў прэзідэнт.

Беларускі лідар заклікаў дзейнічаць пры удасканаленні сістэмы адукацыі паступова і, "як кажуць у народзе, плаўна". Рухацца пры гэтым неабходна ад меншага да большага, ад простага да складанага.

"Так, мы дамовіліся, будзем дзейнічаць у адукацыі", - дадаў ён.

Прэзідэнт нагадаў аб сваіх даручэннях узмацніць практыка-арыентаваную падрыхтоўку, скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па шэрагу дысцыплін і абнавіць навучальныя праграмы, а таксама падручнікі.

Тэги:
Міністэрства адукацыі РБ, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы