02:54 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Дзмітрый  Мірончык

Пасол Беларусі ў Швецыі пракаментаваў з'яўленне H&M у Мінску

© Sputnik Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4810

На гэтым тыдні Аршанскаму льнокамбінату было даручана развіваць супрацоўніцтва з адным з галоўных канкурэнтаў шведаў - кампаніяй Inditex.

МІНСК, 3 лют - Sputnik. Пасол Беларусі ў Швецыі і Нарвегіі Дзмітрый Мірончык пракаментаваў чуткі аб з'яўленні брэнда H&M у Мінску ў сваім Twitter-акаўнце, перадае Sputnik.

Інфармацыя пра тое, што таварыста з абмежаванай адказнасцю "Эйч энд Эм Хеннес энд Мауриц Бел" было зарэгістравана ў Беларусі, з'явілася яшчэ напрыканцы мінулага года. Казалі пра тое, што крамы шведскага брэнда з'явяцца ў сталіцы ўжо ў 2019-м.

"H&M афіцыйна пацвярджае намеры адкрыць у 2019 годзе краму ў Беларусі", - напісаў Мірончык.

На сайце кампаніі гаворыцца пра тое, што яна сапраўды плануе пашырыць экспансію і адкрыць у гэтым годзе крамы ў Беларусі, Босніі і Герцагавіне і Тунісе.

Новы канкурэнт беларускай лёгкай прамысловасці

У канцы мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду ў Оршы, дзе казаў пра лёс тэкстыльнай прамысловасці. Ён настойліва рэкамендаваў чыноўнікам загрузіць ткацкія фабрыкі на поўную магутнасць. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ён сам аддае перавагу беларускаму адзенню і абутку.

На гэтым тыдні флагману беларускай ільняной галіны - Аршанскаму льнокамбінату - было даручана развіваць супрацоўніцтва з сусветнымі гігантамі, такімі як IKEA, Wallmart і прамым канкурэнтам H&M - іспанскай кампаніяй Inditex, якая ўжо адкрыла шэраг магазінаў у Мінску.

Тэги:
Беларусь, Швецыя, Дзмітрый Мірончык

Галоўныя тэмы