02:17 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Жыроўка і грошы

Стала вядома, калі дармаеды атрымаюць новыя жыроўкі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4810

Згодна з рашэннем уладаў, беларусы, не занятыя ў эканоміцы, павінны будуць аплачваць паслугі ЖКГ па поўным кошце.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Беларускі ўрад вырашыў дадаткова праінфармаваць беларусаў, якія будуць плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі па эканамічна абгрунтаваных цэнах, паведамілі ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Раней у Беларусі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб садзейнічанні занятасці. Такім чынам, беларускія ўлады перафарматавалі скандальны дэкрэт супраць дармаедаў.

Згодна з навэлай працаздольныя беларусы, не занятыя ў эканоміцы або папросту кажучы, дармаеды, павінны з 2019 года аплачваць паслугі ЖКГ на 100%. Пры гэтым у краіне пачала функцыянаваць спецыяльная база, дзе кожны беларус можа праверыць, ўключылі яго ў базу дармаедаў ці не.

Сакавіцкі дармаед

У міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначылі, што інфармацыя будзе размешчана ў паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за студзень гэтага года. Пры гэтым налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння па поўным тарыфе за студзень 2019 года ў жыроўках ажыццяўляцца не будзе.

Беларускія чыноўнікі вырашылі даць такую адтэрміноўку беларусам, каб яны пацвердзілі, калі ёсць неабходнасць, што яны знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Пры гэтым беларускія чыноўнікі папярэджваюць, калі ў лютым беларусы не дадуць неабходнай інфармацыі, якая пацвярджае занятасць ці наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі, налічэнне платы за паслугу гарачага водазабеспячэння будзе ажыццяўляцца па поўным тарыфе.

Жыроўкі за гэтыя паслугі за студзень будуць выстаўлены з пераразлікам за студзень і атрымаюць іх патэнцыйныя дармаеды ў сакавіку гэтага года. Атрымаць інфармацыю пра ўключэнне ў спіс людзей, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі па поўнай можна двума спосабамі:

  • пры ажыццяўленні аплаты за ЖКП праз АРІП
  • з 11 лютага на партале дзяржаўных паслуг праз электронную паслугу 3.33.04.2 пры наяўнасці ЭЛП або ўнікальнага ідэнтыфікатара: лагіна і пароля

Галоўныя тэмы