01:38 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Лукашэнка: аўтарытэт і прынцыповасць Рапоты будуць служыць інтэграцыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы з юбілеем.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ў адрас дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты з нагоды яго юбілею, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзяржсакратар з'яўляецца дасведчаным дзяржаўным дзеячам і прафесіяналам высокага ўзроўню.

"На працягу многіх гадоў вы прыкладаеце значныя намаганні для развіцця беларуска-расійскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што аўтарытэт, прынцыповасць і мэтанакіраванасць Рапоты будзе служыць паглыбленню нашай інтэграцыі і вырашэнню важных задач у рамках Саюзнай дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Дзяржсакратару моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.

Рапота нарадзіўся 5 лютага 1944 году ў Маскве. Сваю дзейнасць ён пачынаў як інжынер-канструктар, пасля займаў высокія дзяржаўныя пасады, у прыватнасці, у ЕЎРАЗЭС і Савеце бяспекі РФ, быў Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў шэрагу федэральных акругаў.

Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рапота быў прызначаны 15 снежня 2011 года. Ён стаў другім, хто заняў гэтую пасаду - раней на гэтым месцы працаваў Павел Барадзін.

Тэги:
Віншаванні, Аляксандр Лукашэнка, Рыгор Рапота

Галоўныя тэмы