07:59 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка павіншаваў Міністэрства юстыцыі са 100-гадовым юбілеем

© Photo: Пресс-служба президента Беларуси
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што цяпер Мінюст выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі са 100-годдзем з дня ўтварэння органаў юстыцыі, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З моманту стварэння ў далёкім 1919 годзе ваша ведамства стаіць на варце закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, у віншаванні Лукашэнка адзначыў, што ў цяперашні час Мінюст выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны і з'яўляецца годным пераемнікам нацыянальных юрыдычных традыцый.

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў тым, што прадстаўнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі і далей будуць добрасумленна, мэтанакіравана і з высокім прафесіяналізмам працаваць на карысць беларускага народа.

Да юбілею Міністэрства юстыцыі выпушчаная паштовая марка "100 гадоў органам юстыцыі Беларусі". Яна будзе ўведзеная ў абарачэнне 6 лютага. На марцы будзе намаляваная эмблема ведамства, яе тыраж складзе 48 тысяч асобнікаў.

Тэги:
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы