09:16 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Студэнты, архіўнае фота

Колькасць месцаў на гуманітарных спецыяльнасцях у ВНУ паменшаць

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Аптымальная для Беларусі колькасць студэнтаў - гэта каля 300 тысяч, мяркуе кіраўнік профільнага ведамства.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Лічбы прыёму па шэрагу спецыяльнасцяў, у тым ліку гуманітарных, будуць скарэкціраваны, заявіў у сераду журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Колькасць студэнтаў прыкметна скарацілася ў краіне за апошнія восем гадоў. Калі ў 2011-м іх было каля 430 тысяч, то сёння - крыху больш за 280 тысяч.

"Думаю, аптымальным для Беларусі будзе каля 300 тысяч студэнтаў", - заявіў міністр.

Ведамства, дадаў ён, будзе карэктаваць лічбы прыёму з пункту гледжання патрэбнасці ў кадрах.

"Напрыклад, гэта гуманітарныя спецыяльнасці: эканамісты, юрысты, палітолагі і шэраг іншых", - анансаваў ён.

У той жа час па частцы спецыяльнасцяў набор плануюць павялічваць, у тым ліку - на "айцішныя" (як бюджэтную, так і платную формы).

Колькасць месцаў па шэрагу гуманітарных спецыяльнасцяў, уключаючы юрыстаў і эканамістаў, было скарочана ўжо ў мінулым годзе.

У будучыні Міністэрства адукацыі плануе цясней працаваць з заказчыкамі кадраў для падрыхтоўкі патрэбных эканоміцы спецыялістаў. Для гэтага змяняецца нарматыўная база, а таксама праводзяцца сумесныя калегіі, пры гэтым самі ВНУ зарыентаваныя на цесную працу з заказчыкамі кадраў.

Чытайце таксама:

Тэги:
Ігар Карпенка, Міністэрства адукацыі РБ

Галоўныя тэмы