Мультсерыял "Сімпсаны" працягнулі яшчэ на два сезоны

© pixabay / princesshoei0Гамер Сімпсан на чахле тэлефона
Гамер Сімпсан на чахле тэлефона - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да канца 32-га сезона колькасць эпізодаў "Сімпсанаў" складзе рэкордныя 713 серый.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Папулярны амерыканскі мультыплікацыйны серыял "Сімпсаны" прадоўжаны яшчэ на два сезоны, паведаміў рэсурс Variety.

Паводле інфармацыі партала, тэлекампанія Fox, якую летам мінулага года набыла кінакампанія Walt Disney, абвясціла, што будуць знятыя 31-й і 32-й сезоны мультсерыяла.

Пры гэтым да канца 32-га сезона "Сімпсаны" будуць налічваць 713 серый - гэта стане новым пацвярджэннем яго статусу як рэкардсмена па працягласці.

Серыял прыдумаў прадзюсар і сцэнарыст Мэт Грэйнінг, "Сімпсаны" выходзяць з 1989 года. Героямі мультфільма, акрамя Гамера, яго жонкі Мардж і дзяцей Барта, Лізы і Мэгі, часта станавіліся знакамітасці.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0