16:35 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
Зіма ў Мінску

Рост коштаў і зніжэнне даходаў: якія праблемы хвалююць беларусаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Сітуацыя ў ахове здароўя турбуе грамадзян Беларусі менш, чым алкагалізм, а наркаманія непакоіць не так моцна, як карупцыя.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Беларусы больш за ўсё занепакоеныя ростам коштаў і зніжэннем рэальных даходаў, сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ) пры прэзідэнце.

ІАЦ правёў апытанне яшчэ ў першым квартале мінулага года, аднак вынікі апублікаваў толькі на пачатку 2019-га. Сярод пытанняў, на якія прапаноўвалі адказаць грамадзянам, былі і тыя, якія датычацца найбольш вострых сацыяльных праблем.

Найбольшы клопат, паводле вынікаў даследавання, у беларусаў выклікае рост коштаў - пра гэта паведамілі 72,5% рэспандэнтаў. З прыкметным адрывам на другім месцы знаходзіцца зніжэнне рэальных даходаў (43%), на трэцім - беспрацоўе (37%).

Алкагалізм як вострую праблему назвалі 28,5% беларусаў. Турбуюць нашых суграмадзян і жыллёвая праблема, і расслаенне грамадства на багатых і бедных (гэтыя пункты атрымалі па 24% галасоў апытаных).

Таксама ў спіс галоўных праблем для нашых суайчыннікаў патрапілі выхаванне моладзі, сітуацыя ў сферы аховы здароўя і праца ЖКГ - 19%, 18% і 17% адпаведна. Карупцыя і неэфектыўнасць сістэмы дзяржкіравання атрымалі па 16%.

Сярод іншых пытанняў, якія хвалююць беларусаў, таксама называліся недастатковая сацабарона, наркаманія, нізкі ўзровень культуры, фінансава-эканамічнае становішча прадпрыемстваў, сітуацыя са злачыннасцю і выкананнем правоў грамадзян. У ліку вострых праблем таксама - экалогія, сельская гаспадарка і сфера адукацыі.

Тэги:
Беларусь

Галоўныя тэмы