11:16 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка пра палякаў: гэта не чужы нам народ

© Sputnik / Сергей Гунеев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
62 0 0

Калі палякі будуць "бразгаць зброяй", спакойна на гэта глядзець, паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі не будуць.

МІНСК, 12 лют - Sputnik. Паміж беларусамі і палякамі існуе паразуменне, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з новым паслом Беларусі ў Польшчы Уладзімірам Чушавым.

"Гэта не чужы нам народ", - цытуе Лукашэнку інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Прэзідэнт даручыў паслу больш актыўна даводзіць нацыянальныя інтарэсы Беларусі да польскага боку. На думку Лукашэнкі, у цяперашні час двухбаковыя адносіны складаюцца не без праблем, але ўсе яны вырашальныя.

"І для гэтага трэба зрабіць усё, таму што наступныя гады для беларуска-польскіх адносінаў будуць вызначальнымі на вялікую перспектыву", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу пасла на тым, што польскі бок не павінен чакаць ніякіх пагрозаў з боку Беларусі.

"Але гэта не значыць, што калі яны будуць бразгаць зброяй, то мы будзем спакойна на гэта глядзець. У тым ліку улічваючы нашу сумесную беларуска-расійскую групоўку на гэтым напрамку", - заявіў Лукашэнка.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы