МАРГ незадаволены рэзкім ростам коштаў на навучанне ў ВНУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ў ВНУ
Аўдыторыя ў ВНУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ведамства можа атрымаць права ўзгадняць усе рэгуляваныя кошты і тарыфы - зараз па некаторых з іх рашэнні прымаюцца іншымі міністэрствамі.

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Павышэнне коштаў на паслугі вышэйшай адукацыі на 20,9% прывяло да з'яўлення ў насельніцтва думкі пра тое, што паслугі падаражэлі больш, чым ёсць на самай справе, заявіў на калегіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) намеснік кіраўніка ведамства Іван Вежнавец.

Студэнты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Колькасць месцаў на гуманітарных спецыяльнасцях у ВНУ паменшаць

Сёння рашэнні па змяненні большасці адміністрацыйна рэгуляваных коштаў альбо узгадняецца МАРГ, альбо прымаюцца самім міністэрствам. Зрэшты, па некаторых пазіцыях пытанні разглядаюць у профільных ведамствах: напрыклад, кошты на вышэйшую адукацыю вызначаюць разам з Міністэрствам адукацыі.

Як заявіў на калегіі МАРГ намесніка міністра, у мінулым годзе цэны на паслугі вышэйшай адукацыі выраслі на 20,9%.

"Гэта значна вышэй за прагнозны ўзровень інфляцыі. І, нягледзячы на тое, што ў цэлым па выніках 2018 года цэны на паслугі ў краіне падняліся на 8,1%, у насельніцтва склалася меркаванне, што паслугі даражэлі больш. Усё гэта фарміруе інфляцыйныя чаканні, таму МАРГ падрыхтаваў праект указа, які прадугледжвае ўзгадненне з міністэрствам усіх рэгуляваных коштаў і тарыфаў, якія ўплываюць на інфляцыю", - заявіў Вежнавец, яго словы прыводзіць БелТА.

Неўзабаве праект дакумента, які надзяляе МАРГ дадатковымі магчымасцямі ў рэгуляванні коштаў, будзе ўнесены на разгляд ва ўрад. У будучыні ведамства хоча кансалідаваць усё коштавае рэгуляванне на спажывецкім рынку.

Стужка навiн
0