Facebook зноў выдаліў акаўнт шэф-рэдактара Sputnik Латвія

© Sputnik / Владимир Сергеев / Перайсці ў медыябанкМікрафон у студыі радыё Sputnik
Мікрафон у студыі радыё Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выдаленне адбылося пасля таго, як ён правёў трансляцыю з мітынгу ў падтрымку мэра Рыгі Ніла Ушакова.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Сацыяльная сетка Facebook зноў выдаліла асабісты акаўнт шэф-рэдактара сайта навін Sputnik Латвія Валянцінса Ражэнцоўса. Старонка рэдактара знікла пасля таго, як ён правёў трансляцыю з мітынгу ў падтрымку рыжскага мэра Ніла Ушакова.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik пашырае аўдыторыю - Sputnik Беларусь
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik пашырае аўдыторыю

"Нядаўна Facebook адкрыў свой офіс у Рызе са штатам ў 150 чалавек, набор у які, дарэчы, яшчэ працягваецца. У задачу гэтых людзей уваходзіць маніторынг публікацый у сацсетцы карыстальнікамі з краін Балтыі. Думаю, хтосьці з дзеючых супрацоўнікаў або суіскальнікаў паведаміў аб трансляцыі , якая вялася з майго новага акаўнта, што і прывяло да яго закрыцця", - заявіў Ражэнцоўс.

Дзеянні Facebook пракаментавала галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян, якая засумнявалася ў выпадковасці таго, што адбылося.

Сацсетка 17 студзеня заблакавала звыш паўтысячы акаўнтаў, звязаных з Расіяй: з Facebook зніклі старонкі, звязаныя з супрацоўнікамі Sputnik, а таксама некаторыя афіцыйныя акаўнты агенцтва ў краінах СНД. Тады ў Facebook гэта абгрунтавалі дачыненнем да "каардынаванай недакладнай дзейнасці". Сярод выдаленных апынуўся і асабісты рахунак Ражэнцоўса, з якога ён рэпосціў найбольш цікавыя матэрыялы Sputnik. Неўзабаве Валянцінс адкрыў у Facebook новы акаўнт пад тым жа імем у лацінскай транскрыпцыі і тры тыдні - да трансляцыі з мітынгу - старонка функцыянавала нармальна.

Стужка навiн
0