00:58 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Sputnik прэзентаваў праекты, прысвечаныя Афганістану

Sputnik прэзентаваў праекты, прысвечаныя Афганістану

Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

У цяперашні час праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя трыццацігадоваму юбілею вываду савецкага вайсковага кантынгенту з тэрыторыі Афганістана.

МІНСК, 14 лют - Sputnik. Тэма Афганістана важная для ўсіх краін, якія здабылі незалежнасць з распадам СССР, лічыць дырэктар па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю МІА "Россия сегодня" і Sputnik Пётр Лідаў-Пятроўскі.

У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэзентацыя інфармацыйных праектаў, прымеркаваных да гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, які завяршыўся 15 лютага 1989 года.

© Sputnik
Дырэктар па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю МІА "Россия сегодня" і Sputnik Пётр Лідаў-Пятроўскі

Афганістан ўсё яшчэ ў чаканні міру

"Безумоўна, гэтая падзея стала важнай для ўсіх краін, якія ўваходзілі тады ў склад Савецкага саюза. У Sputnik падрыхтавалі некалькі праектаў, якія тычацца дадзенай тэмы", - распавёў прадстаўнік Sputnik.

Агенцтва падрыхтавала зборнік пад назвай - "Афганістан: 30 гадоў у чаканні міру", які распавядае пра бягучыя падзеі ў жыцці краіны. Вялікі аб'ём працы быў прысвечаны правядзенню сустрэч, падрыхтоўцы інтэрв'ю з людзьмі, якія сёння вызначаюць тэмы ў дачыненні да Афганістана і фарміруюць афганскую палітыку знутры.

Па словах дырэктара па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю, для афганскіх журналістаў правялі адмысловы прэс-тур у Маскву. Карэспандэнты атрымалі магчымасць пагутарыць з удзельнікамі тых падзей і абмеркаваць праблематыку сённяшняга Афганістана, успомніць гісторыю.

"Акрамя гэтага, мы зрабілі некалькі спецпраектаў на нашых сайтах у краінах былога Савецкага саюза. Гэтыя спецпраекты пакрываюць і гістарычную частку, гісторыю вайны і гісторыю вываду войскаў Савецкага Саюза з гэтай краіны, і дзень сённяшні", - удакладніў Пётр Лідаў-Пятроўскі.

На яго думку, адным з найважнейшых стаў праект, які будзе цікавы маладому пакаленню. Ён атрымаў назву - "Мабільны серыял Афган.Оnline".

"Мы зрабілі яго ў выглядзе мабільнага дадатка - як быццам чытаеш сацыяльную сетку і бачыш перапіску ўяўнага кіраўніка Савецкага Саюза Брэжнева з уяўным кіраўніком ЗША Картэрам", - раскрыў сутнасць прадстаўнік агенцтва.

Прычым ён асабліва адзначыў, што гэта зроблена не дзеля весялосці, а для таго каб моладзь у зручным фармаце магла зразумець, што адбывалася ў той час і як развіваўся афганскі канфлікт.

"Гэты серыял складаецца з пяці частак. Кожная па пяць хвілін. Паглядзіце, атрымаеце задавальненне. Асабліва вялікае задавальненне атрымаюць вашыя дзеці. Гэта будзе ім карысна з пункту гледжання гісторыі", - упэўнены Пётр Лідаў-Пятроўскі.

Масква стала цэнтрам прымірэння

Важнасць праектаў Sputnik, прысвечаных Афганістану, складаецца ў тым, што 30 гадоў таму людзі былі іншымі, а зараз прыйшло новае пакаленне. Неабходна асвяжыць у памяці гісторыю канфлікту ў гэтай краіне.

Афганістан працягвае адыгрываць важную ролю ў палітыцы - палітыцы, якая тычыцца краін былога Савецкага Саюза. У тым ліку Расіі і дзяржаў, якія непасрэдна мяжуюць з гэтай краінай.

Пётр Лідаў-Пятроўскі нагадаў, што цяпер Масква фактычна "з'яўляецца цэнтрам афганскага ўрэгулявання. Тут праходзяць сустрэчы, актыўна працуе МЗС Расіі".

Пры гэтым дадзеная тэматыка застаецца прыярытэтнай з пункту гледжання палітыкі, таму Sputnik асвятляе падзеі на дадзеную тэматыку і ў гэтага ёсць сваё тлумачэнне.

"Тэма Афганістана ў кантэксце нашай агульнай гісторыі такая жа важная, як і ў кантэксце гісторыі кожнай з краін, якія атрымалі сваю незалежнасць у выніку распаду Савецкага Саюза", - падсумаваў дырэктар па камунікацыях і сувязях з грамадскасцю.

Тэги:
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Галоўныя тэмы