Беларусь хоча пераймаць лепшае ў расійскай сістэмы адукацыі

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкАляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэспубліка, па словах прэзідэнта, гатовая адкрыць тэхнапарк па ўзоры сочынскага "Сірыуса".

МІНСК, 15 лют - Sputnik. Беларусі цікавы перадавы вопыт Расіі ў галіне адукацыі, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, перадае прэс-служба беларускага лідара.

Кіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь
Карпенка: рэвалюцыйных узрушэнняў сістэмы адукацыі не будзе

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна праходзяць у пятніцу ў адукацыйным цэнтры "Сірыус" у Сочы. Асноўнай тэмай сустрэчы 15 лютага стала супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Як заявіў на сустрэчы беларускі лідар, Беларусі перадавы вопыт Расіі ў адукацыі цікавы - у тым ліку і ён будзе выкарыстоўвацца пры развіцці нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі перспектыўных кадраў.

"Сёння мы ўжо гатовыя адкрыць тэхнапарк прыкладна па ўзоры "Сірыуса". Вопыт "Сірыуса" для нас вельмі важны па адборы. І, натуральна, па праграмах, па навучанні, па пражыванні для маладых людзей. Расія прайшла вельмі цікавы і важны для нас шлях, якім мы скарыстаемся. Мы павінны ўзяць і скапіраваць усё, што тут лепшае", - заявіў Лукашэнка.

Як адзначыў прэзідэнт, у "Сірыусе" вучацца і беларусы. Іх вопыт таксама трэба выкарыстоўваць для развіцця аналагічнага тэхнапарка ў рэспубліцы. Не павінен будучы цэнтр быць зачынены і для расіян, падкрэсліў Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй часта на першы план выходзіць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, а гуманітарная застаецца ў баку. "Але гэта не значыць, што ў нас няма поспехаў у гэтых сферах", - заўважыў Лукашэнка.

Беларусы і расіяне, дадаў прэзідэнт, актыўна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі дзвюх краін, няхай гэта будзе культурныя, спартыўныя ці іншыя.

Стужка навiн
0