Новая серыя "Як прыручыць дракона" не пакінула канкурэнтам шанцу

© Photo : Dreamworks (2019)Новая серыя "Як прыручыць дракона" не пакінула канкурэнтам шанцу
Новая серыя Як прыручыць дракона не пакінула канкурэнтам шанцу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За прэм'ерныя выхадныя ў Мінску новы мультфільм зарабіў больш за 175 тысяч рублёў - больш, чым усе канкурэнты з топ-5 па касавых зборах.

МІНСК, 25 лют - Sputnik. Мультыплікацыйны фільм "Як прыручыць дракона 3" узначаліў сусветны кінапракат па выніках мінулага тыдня, паведамляе Sputnik.

"Як прыручыць дракона 3" - чарговы мультфільм аднайменнай франшызы, запушчаны студыяй DreamWorks. У шырокі пракат анімацыя выйшла ў мінулы чацвер.

Відэа
Песню з мультфільма "Халоднае сэрца" пераклалі на беларускую мову

Па выніках першых пракатных выхадных, новы "Як прыручыць дракона" не пакінуў канкурэнтам шанцу. Так, толькі ў сталічных кінатэатрах сеткі УП "Кінавідэапракат" ён зарабіў больш за 175 тысяч рублёў - больш, чым усе астатнія канкурэнты з топ-5 разам узятыя.

Сусветныя касавыя зборы ў "Як прыручыць дракона 3" таксама ўражваюць: амаль 275 мільёнаў долараў. Да канца пракату анімацыя цалкам можа пераадолець планку ў мільярд долараў.

Добрыя ў "Як прыручыць дракона" не толькі каса, але і водгукі. Так, ацэнка мультфільмы на Rotten Tomatoes складае 92%, што з'яўляецца вельмі высокім паказчыкам. Сярэдняя адзнака на IMDb - 7,9 з дзесяці магчымых.

Мяркуючы па ўсім, канкурэнцыі ў "Як прыручыць дракона" не будзе яшчэ амаль два тыдні: наступная гучная прэм'ера запланаваная на 7 сакавіка - стужка "Капітан Марвэл". Да таго, мяркуючы па ўсім, самым папулярным фільмам будзе менавіта гэтая анімацыя.

Стужка навiн
0