Лукашэнка: алкашам месца за рулём няма

© PexelsВадзіцель з бутэлькай, архіўнае фота
Вадзіцель з бутэлькай, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт загадаў больш жорстка патрабаваць з п'яных кіроўцаў, па чыёй віне адбылася смяротная аварыя.

МІНСК, 28 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву МУС зрабіць больш жорсткай адказнасць для вадзіцеляў, якія селі за руль у нецвярозым стане.

"Вы спрабуеце прапанаваць узмацненне жорсткасці адказнасці па лініі ДАІ. Яго і трэба рабіць больш жорсткім: алкашам месца за рулём няма", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Асаблівая ўвага павінна быць, на думку прэзідэнта, да тых нецвярозых кіроўцаў, якія сталі вінаватымі ў ДТЗ са смяротным зыходам.

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення толькі за мінулыя суткі затрымана 42 кіроўцы, распавялі ў прэс-службе ДАІ. Акрамя таго, 110 пешаходаў былі п'янымі.

Толькі за адзін дзень у Беларусі адбылося 291 ДТЗ. У дзевяці выпадках пацярпелі людзі: 3 чалавекі загінулі, 7 атрымалі траўмы.

Стужка навiн
0