Медагляды ў ваенкаматах зробяць больш аб'ектыўнымі

© Sputnik / Артем Креминский / Перайсці ў медыябанкМедыцынскі агляд
Медыцынскі агляд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя ўдакладняюць дыягнастычныя крытэры па некаторых класах захворванняў.

МІНСК, 5 сак - Sputnik. Суб'ектыўны фактар пры правядзенні медыцынскага агляду перад службай у войску выключаць ў Беларусі, заявіў у аўторак журналістам в.а. начальніка ваенна-медыцынскага ўпраўлення Мінабароны Дзмітрый Альховік.

Прызыўнікі адпраўляюцца ў войска, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Магістрантаў і аспірантаў хочуць пазбавіць адтэрміновак ад войска

Беларускія ўлады сур'ёзна занепакоеныя тым, што Узброеныя сілы не ўкамплектоўвацца прызыўнікамі. У будучыні ўжо анансавана памяншэнне колькасці адтэрміновак ад войска. Пэўныя змяненні закрануць і медабследаванне перад службай.

Як заявіў у аўторак журналістам Альховік, Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя цяпер праводзяць работу, накіраваную на ўдакладненне дыягнастычных крытэрыяў па некаторых класах захворванняў пры правядзенні медагляду грамадзян пры прызыве на тэрміновую службу.

"Дадзеныя ўдакладненні маюць на мэце, у першую чаргу максімальна выключыць суб'ектыўныя фактары пры правядзенні агляду", - адзначыў Альховік, яго словы перадае БелТА.

Раней аб неабходнасці перагледзець медыцынскія патрабаванні для прызыўнікоў заяўляў і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, часам на тэрміновую службу не бяруць па "надуманых прычынах", як прыклад ён назваў плоскаступнёвасць. Пры гэтым ён падкрэсліў, што тых, хто сапраўды не можа служыць па стане здароўя, прызываць не будуць.

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў раней падкрэсліваў, што сітуацыю з прызывам на тэрміновую ваенную службу будуць мяняць у два этапы, і ў адзін момант моцных зменаў не адбудзецца.

Стужка навiн
0