Фотафакт: у Санкт-Пецярбургу развіталіся з Жарэсам Алфёравым

© Sputnik / Александр Гальперин / Перайсці ў медыябанкФотафакт: у Санкт-Пецярбургу развіталіся з Жарэсам Алфёравым
Фотафакт: у Санкт-Пецярбургу развіталіся з Жарэсам Алфёравым - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На Камароўскіх могілках ганаровая варта зрабіла тры стрэлы ў гонар ганаровага грамадзяніна горада на Няве.

МІНСК, 6 сак - Sputnik. Цырымонія развітання з акадэмікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Жарэсам Алфёравым прайшла ў аўторак у Санкт-Пецярбургу.

Нобелеўскі лаўрэат, акадэмік Жарэс Алфёраў - Sputnik Беларусь
Памёр акадэмік Жарэс Алфёраў

Ураджэнец Віцебска Жарэс Алфёраў памёр 1 сакавіка ва ўзросце 88-гадоў. Развітваліся з навукоўцам у будынку Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН. На цырымоніі прысутнічалі родныя, калегі, дэпутаты Дзярждумы і Заканадаўчага сходу горада.

Алфёрава пахавалі на Камароўскіх могілках пад Санкт-Пецярбургам. Ганаровая варта зрабіла тры залпы ў адпаведнасці з цырыманіялам, як гэта робяць ганаровым грамадзянам горада, у лік якіх уваходзіў навуковец.

Раней спачуванні сям'і акадэміка накіраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Жарэс Алфёраў унёс вялікі ўклад у развіццё навукі, у 2000 годзе ён сумесна з нямецкім фізікам Гербертам Крэмерам стаў уладальнікам Нобелеўскай прэміі за працы, якія сталі асновай сучасных інфармацыйных тэхналогій. Адкрыцці Алфёрава сталі асновай для стварэння сучасных электронных прылад.

Стужка навiн
0