Вясновае меню: з 11 сакавіка школьнікаў будуць карміць новымі стравамі

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкВясновае меню: з 11 сакавіка школьнікаў будуць карміць новымі стравамі
Вясновае меню: з 11 сакавіка школьнікаў будуць карміць новымі стравамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каб сфармаваць новае меню для школьных сталовых, спецыялісты каля двух тыдняў вывучалі смакавыя прыхільнасці дзяцей у розных навучальных установах сталіцы.

МІНСК, 6 сак - Sputnik. Новае вясновае меню, сфармаванае на аснове пераваг вучняў, будзе ўкаранёна ў школьных сталовых Мінска з 11 сакавіка, пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Вядомы мінскі педыятр Дзмітрый Часноў - Sputnik Беларусь
Радыё
Часноў: харчаванне ў школах - гэта дыетычнае харчаванне

Каб зразумець, якія стравы варта ўвесці ў рацыён школьнікаў, спецыялісты з 18 лютага па 1 сакавіка вывучалі смакавыя перавагі і праводзілі анкетаванне дзяцей у гімназіях і школах сталіцы. На аснове даследаванняў было сфармавана новае вясновае меню, якое адпавядае патрабаванням заканадаўства і прынцыпам здаровага і правільнага харчавання.

У выніку меню школьнікаў стане больш разнастайным і папоўніцца дзесяткамі новых страў. "Для сілкавання школьнікаў будуць прапанаваныя наступныя новыя стравы: салата "Вясновая", салата "Свежасць", катлета "Выдатнік", колбаска "Перапынак", шніцаль "Карпыч", катлета "Загадка", бабка бульбяная "Школьная", каша "Сонечная" , "Манник ванільны", здоба "Улыбка", кекс "Зебра", слодыч мучны "Медавічок" і іншыя", - распавялі ў ГУПР.

Што тояць у сабе некаторыя з гэтых назваў, пакуль не вядома, але сталічныя школьнікі змогуць высветліць гэта ўжо на наступным тыдні: новае меню ва ўстановах адукацыі пачне дзейнічаць з 11 сакавіка.

Стужка навiн
0