14:02 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Прыгожы забег у Мінску

Рух транспарту па праспекце Незалежнасці ў Мінску абмяжуюць 8 сакавіка

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

З-за жаночага забегу Beauty Run часова будзе забаронены рух усіх відаў транспарту.

МІНСК, 7 сак - Sputnik. Рух па праспекце Незалежнасці ў сталіцы будзе абмежаваны 8 сакавіка на час жаночага забегу, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Пачатак забегу Beauty Run запланаваны на 12:00, у ім ужо зарэгістраваліся каля 5 тысяч удзельніц. Старт, забег і фініш пройдуць на праспекце Незалежнасці. Удзельнікі змогуць абраць дыстанцыю 2 ці 5 кіламетраў.

У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспарту будзе забаронены на ўчастку праспекта ад вуліц Бабруйскай, Маскоўскай да вуліцы Свярдлова з 09:30 да 15:00 і на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да Казлова з 11:30 да 14:00.

Акрамя таго, у гэты дзень па праспекце Незалежнасці з 06:30 да 09:30 у першай і ў другой палосах для руху (на ўчастку з боку вуліцы Свярдлова ў напрамку Бабруйскай) будуць праходзіць падрыхтоўчыя працы да мерапрыемства.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Галоўныя тэмы