Мітрапаліт Кандрусевіч шпіталізаваны

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Кандрусевіч шпіталізаваны
Мітрапаліт Кандрусевіч шпіталізаваны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Рымска-каталіцкай царквы падкрэсліваюць, што шпіталізацыя мае планавы характар.

МІНСК, 10 сак - Sputnik. У сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй на пазваночніку з 10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе афіцыйны партал Catholic.by.

Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч  - Sputnik Беларусь
Мітрапаліт Кандрусевіч супраць "дзяцей з прабіркі", асабліва за кошт дзяржавы

У Рымска-каталіцкай царкве звярнуліся да ўсіх вернікаў і людзей добрай волі з просьбаю памаліцца аб хуткім выздараўленні мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Падчас адсутнасці Тадэвуша Кандрусевіча яго абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генеральны вікарый - біскуп Юрый Касабуцкі.

У апошні раз да каталіцкіх вернікаў Тадэвуш Кандрусевіч звяртаўся ў сераду 6 сакавіка, калі ў касцёле пачаўся Вялікі пост.

"Чалавечае жыццё напоўнена спакусамі. Праз перамогу над імі мы імкнемся да дасканаласці. Таму ўсё наша жыццё, асабістае і грамадскае, - гэта час барацьбы са злом", - гаворыцца ў пасланні мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Стужка навiн
0