10:41 15 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Фільм Капітан Марвел зарабіў $455 мільёнаў за першыя выходныя

Фільм "Капітан Марвел" зарабіў $455 мільёнаў за першыя выходныя

© Photo : Disney / Marvel (2019)
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

Дзве траціны ўсіх касавых збораў новаму баявіку Marvel прынёс замежны пракат: стужка ўзначаліла рэйтынгі ў дзясятках краін свету.

МІНСК, 11 сак - Sputnik. Фантастычны баявік "Капітан Марвел" стаў адной з самых паспяховых прэм'ер з пункту гледжання стартавых сусветных касавых збораў, паведамляе Sputnik.

"Капітан Марвел" - новы фільм ад студый Disney і Marvel, у ім ідзе гаворка аб адным з ключавых супергерояў сусвету. Як чакаецца, з'явіцца гэты персанаж і ў апошніх "Мсціўцах", якія выйдуць на экраны ў канцы красавіка.

"Капітан Марвел", які выйшаў на мінулым тыдні, паказаў адзін з самых паспяховых стартаў у гісторыі кіно: у першыя выхадныя стужка зарабіла 455 мільёнаў долараў. Сёння па сусветных касавых зборах у першы ўік-энд карціна размяшчаецца на шостым месцы, зусім няшмат саступаючы апошняму фільму пра Гары Потэра.

Зыходзячы з дынамікі пракату, эксперты мяркуюць, што сумарныя касавыя зборы "Капітана Марвел" перавысяць мільярд долараў. Не перашкодзяць поспеху карціны і неадназначныя водгукі: многія гледачы і крытыкі лаюць фільм за недасканаласць сюжэту і выканання.

Узначаліў "Капітан Марвел" на мінулым тыдні і беларускі пракат. Толькі ў сетцы сталічных кінатэатраў УП "Кінавідэапракат" стужку паглядзелі больш за 68 тысяч чалавек, прынёсшы фільму больш за 210 тысяч рублёў.

Галоўную ролю ў карціне "Капітан Марвел" згуляла ўладальніца прэміі "Оскар" Бры Ларсан. Рэжысёрамі стужкі выступілі Ганна Бадэн і Раян Флек. Бюджэт баевіка перавышае 150 мільёнаў доларащ. Зрэшты, эксперты не сумняюцца: касавыя зборы ў "Капітана Марвел" таксама будуць высокімі.

Тэги:
кіно

Галоўныя тэмы