Скандальны помнік турысту дэманціравалі ў Гродне

© Sputnik / Инна ГришукСкандальны помнік турысту дэманціравалі ў Гродне
Скандальны помнік турысту дэманціравалі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Драўляную скульптуру ўсталявалі ў верасні мінулага года, неўзабаве гараджане заўважылі, што яна амаль цалкам капіюе бронзавага турыста з расійскага Іркуцка.

ГРОДНА, 12 сак - Sputnik, Іна Грышук. Драўляную фігуру турыста, якую ўсталявалі ў цэнтры Гродна ў верасні мінулага года, дэманціравалі па невядомых пакуль прычынах 11 сакавіка.

Двухметровая скульптура была выкананая з дрэва, яе выразаў да 890-гадовага юбілею Гродна, які адзначаўся ў верасні мінулага года, разьбяр мясцовага ЖКГ. Турыста ўсталявалі на вуліцы Савецкай каля Дома прафсаюзаў. Неўзабаве гараджане звярнулі ўвагу, што ў гродзенскага турыста ёсць бронзавы блізнюк ў расійскім Іркуцку, які быў усталяваны там яшчэ ў 2011 годзе.

© Sputnik / Инна ГришукМногія называлі турыста і іншыя малыя архітэктурныя формы, устаноўленыя ў апошнія паўгода, няйначай як ЖКГ-артам
Скандальны помнік турысту дэманціравалі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Многія называлі турыста і іншыя малыя архітэктурныя формы, устаноўленыя ў апошнія паўгода, няйначай як ЖКГ-артам

Меркаванні гараджан і гасцей горада з нагоды скульптуры турыста падзяліліся. Адны беглі з ім фатаграфавацца, іншыя - абыходзілі бокам і называлі скульптуру плагіятам. Прычыны, якія прымусілі дэманціраваць скульптуру турыста, пакуль не агучваюцца.

Гараджане мяркуюць, што гарадскія ўлады прыслухаліся да заўвагаў мастакоў і членаў саюза дызайнераў, якім асабліва не спадабаўся турыст. Многія з іх называлі турыста і іншыя малыя архітэктурныя формы, устаноўленыя ў апошнія паўгода, няйначай як ЖКГ-артам.

Стужка навiн
0